Общество

Андрэй Кузьнечык: «Не хачу збочваць зь сцежкі працы на карысьць беларушчыны»

Журналiст за содні да свайго арышту перадаў ліст калегу Арамаiсу Мiракяну: «Чаму я не зьбіраюся з'яжжаць з Беларусі».

Сёння, калi стала вядома, што ў дачыненні да супрацоўнiка Радыё Свабода распачалі крымінальную справу і пераводзяць з Акрэсціна на Валадарку, яго сябар публікуе гэты ліст.

Вось што напiсаў Андрэй Кузьнечык:

  • Я з 13 гадоў жыву беларушчынай, паступіў на філфак дзеля яе, жыў і працаваў з арыентацыяй на яе, цяпер мне за 40, але справа ня ў тым, што позна пачынаць з нуля, справа ў тым, што я не хачу збочваць зь сцежкі працы на карысьць беларушчыны.
  • У цяперашніх умовах мне здаецца меншай пакутай адбыць у вязьніцы прыдуманы тэрмін, чым разьвітацца з радзімай на няпэўны (аж да скону) час (хоць тут я магу фатальна памыляцца ў тым, наколькі далёка могуць зайсьці рэпрэсіі).
  • Я лічу, што дзеці, узгадаваўшыся ў небеларускім асяродзьдзі, стануць носьбітамі каштоўнасьцяў гэтага асяродзьдзя, а Беларусь — адзінае месца на Зямлі, дзе гэтае асяродзьдзе мы маем, можам ствараць і разьлічваць на яго.
  • Я бачу, што суседнія краіны ствараюць свой гістарычны міт на падмурку, часам адрозным і нават супярэчным беларускаму.
  • Я бачу, што перад суседнімі зь Беларусьсю краінамі стаяць выклікі, якія могуць запатрабаваць ня меншай ахвярнасьці, чым цяперашняя сытуацыя патрабуе ад беларусаў сёньня.

Читайте еще

Конвейер репрессий. Политзаключенную правозащитницу Насту Лойко перевели из Гомеля в минское СИЗО. Сторонницу Лукашенко судили по трем «политическим» статьям — результат неожиданный

«Все опять так закрутилось, что мне кажется: может, и не в этом году отпуск был, а в прошлой жизни?»

«Баян» от Лукашенко об отечественном смартфоне: начинает подводить память?

Конвейер репрессий. ОМОН устроил облаву в городах на Гомельщине. Лукашенко анонсировал новые помилования политзаключенных, а правозащитники обновили свой список

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран

Конвейер репрессий. «Виктор Бабарико – ни слова, ни писем, ни встреч». Верховный суд Беларуси признал полк Калиновского «террористической организацией». Александр Федута в колонии похудел на 30 кг