Астапеня: Навошта Лукашэнку спатрэбіліся на новых пасадах Рыжанкоў і Пяткевіч
Палітолаг і дырэктар «Беларускай ініцыятвы» Chatham House Рыгор Астапеня – пра трансфармацыю рэжыму і яго прычыны.
У інтэрв’ю Ток Астапеня сказаў:
– Мы бачым новыя прызначэнні, якія адбываюцца, – там няма сілавікоў. З 2020 году ішло павелічэнне колькасці сілавікоў унутры кіруючай сістэмы. Іх станавілася больш, і яны былі больш заўважнымі. Цяпер змяняюцца фронтмены. З’яўляецца Круты, з’яўляецца Пяткевіч, перайшлі на новыя пасады Рыжанкоў, Маркаў і г.д.
Таксама ёсць крокі, якія сведчаць пра тое, што яны (улады – С.) хацелі б перазагрузіцца. Гэта вызваленне палітвязняў. Ёсць рашэнні, якія абмяркоўваліся дзесяцігоддзямі, і яны зараз раптам хутка прымаюцца – як безвіз для грамадзян заходніх краін.
Таму мне падаецца, што пэўная трансфармацыя сістэмы адбываецца. Акурат зараз пачынаецца нібыта прэзідэнцкая кампанія, і Лукашэнка хоча выкарыстаць яе, каб перазагрузіцца… Каб наладзіць стасункі з Захадам. Фронтмен гэтага працэсу – Рыжанкоў.
Астапеня лічыць, што Наталля Пяткевіч затрымаецца ва ўладзе пасля правядзення «выбраў»:
– Ідзе размова пра тое, каб збіраць людзей пад транзіт. Пасля 2025 году Лукашэнка паспрабуе камусьці прадаць свой больш ліберальны вобраз.
Читайте еще
Избранное