Беларус, якога затрымлівалі падчас пратэстаў у Грузіі, прыляцеў у Літву
Грамадзянін Беларусі Яўген Муравіцкі, якога затрымалі напрыканцы лістапада падчас пратэстаў у Тбілісі, але пасля вызвалілі, 7 снежня выляцеў з грузінскай сталіцы ў Вільнюс, паведаміў Позірку праваабаронца Раман Кісляк, што суправаджаў маладога чалавека.
«Па парадзе праваабаронцаў ён эвакуяваўся з Грузіі», — адзначыў суразмоўца.
Эвакуацыя Муравіцага стала магчымай пры дапамозе Офіса Святланы Ціханоўскай. Каманда Офіса падзякавала літоўскаму ўраду і амбасадзе Літвы ў Тбілісі за садзейнічанне.
Цяпер беларус знаходзіцца ў бяспецы.
Грузінскія СМІ паведамлялі, што 25-гадовы Муравіцкі быў у ліку 10 замежнікаў, затрыманых падчас пратэстаў. Малады чалавек у размове з беларускімі медыя пасля заявіў, што быў затрыманы ранкам 30 лістапада.
Два дні малады чалавек правёў у ізалятары горада Сігнахі (вядомы турыстычны цэнтр, месціцца за 109 км ад сталіцы). Пасля вызвалення яго выклікалі ў міграцыйную службу. 3 снежня Муравіцкі падаў прашэнне на прытулак.
Читайте еще
Избранное