«Сказалі распрануцца нібыта для нейкага эксперыменту, але ў выніку пяць сутак я быў без штаноў»

Былы палітзняволены распавёў, як яго затрымалі за расфарбоўку цюкоў у бела-чырвона-белы колер пад Рэчыцай.

Былі палітзняволены Аляксандр. Фота: скрын «Беларус беларусу»/YouTube

Пасля вызвалення мужчына мае патрэбу ў медыцынскай і псіхалагічнай дапамозе.

— Прыехаў АМАП, я нават не паспеў зразумець, як рукі апынуліся за спіной. Яны сабралі нашыя балоны, намалявалі чырвоную пляму на патыліцы, на руках, на спіне — крыжы, — распавядае Аляксандр у інтэрв’ю Беларус беларусу.

— Мы ляжалі тварам у падлогу, а амапавец хадзіў браў ва ўсіх інтэрв'ю. Калі да мяне дайшла чарга, я сказаў, што гуляю тут і дышу паветрам. Мяне адразу адвялі і пачалі збіваць. Адзін з іх сказаў: «Будзеш ехаць са мной да Мінска, я пакажу табе, як дыхаць паветрам».

Пасля затрымання, распавядае мужчына, яго пасадзілі ў прэс-хату.

— Яны сказалі распрануцца нібыта для нейкага эксперыменту, але ў выніку пяць сутак я быў без штаноў. Можна было сядзець толькі на лаўцы або на бетоне, а ноччу лезці на жалезную нару, хаця спаць было немагчыма — мяне кожныя 15 хвілін паднімалі.

Аднойчы мне вельмі балеў зуб. Я не мог спаць ад болю. Пісаў заяву, каб прывялі лекара або каб мяне да яго адвялі, але гэтага не зрабілі. Зуб так балеў, што прыйшлося самому яго вырываць рукамі.

Аляксандр таксама распавядае, што падчас зняволення яго збівалі.

— Адзін біў спераду, я пачынаў змываць кроў, і мне рабілі ўдары ззаду. Я і зараз адчуваю гэту псіхалагічную траўму... У мяне распухла там калена, я сядзеў на бетоне, пераносіў вагу на іншую нагу, потым распухла і яна. Калі я вызваліўся праз год і выехаў у Вільнюс, мне сказалі, што патрэбная аперацыя на каленах.

Былому палітзняволенаму можна дапамагчы: Paysera LT, UAB LT183500010016024109 Aliaksandr Babko.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)