Чаму на магіле Васіля Быкава ўсталявалі валун з Фінляндыі
І як камень з Хельсінкі апынуўся на мінскіх могілках. 100-годдзю народнага пісьменніка прысвячаецца.
На магіле Васіля Быкава стаіць валун з Вуасары — раёна фінскай сталіцы Хельсінкі, дзе народны пісьменнік Беларусі ў свой час жыў разам з жонкай Ірынай.
На адваротным баку каменя месціцца шыльда з надпісам па-беларуску і фінску: «Васілю Быкаву ад горада Хельсінкі».
— Пажаданне мець на сваёй магіле валун з Фінляндыі было адзіным, якое Васіль Быкаў выказаў абсалютна пэўна. Таму па дамоўленасці з ягонай сям’ёй я палічыў сваім абавязкам гэтае пажаданне выканаць. А чаму менавіта фінскі валун? — каб я ведаў! — патлумачыў у свой час біёграфу пісьменніка Сяргею Шапрану паэт Уладзімір Някляеў.
Менавіта ён паспрыяў, каб камень з Хельсінкі апынуўся на мінскіх могілках.
Асноўныя выдаткі на апрацоўку і перавозку валуна ўзялі на сябе фіны: адміністрацыя марскога порта ў Вуасары, Хельсінскі дэпартамент культуры, а таксама віце-прэзідэнт Фінскага ПЭН-цэнтра Юкка Малінен, які апекаваўся Быкавымі ў часе іх пражывання ў Фінляндыі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное