Ціханоўская: «Паўстанне супраць царскага прыгнёту стала сімвалам супольнай барацьбы беларусаў, палякаў і літоўцаў»
Лідарка дэмсілаў адзначыла гадавіну пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага ўшанаваннем могілак яго ўдзельнікаў.
— Гэты дзень заўсёды адчуваецца значным і сакральным. Нягледзячы на цяжкі лёс тых, хто больш за 160 гадоў таму змагаўся за незалежнасць і свабоду, гэтая дата нясе ў сабе шмат надзеі і моцы, — цытуе Святлану Ціханоўскую яе прэс-служба.
І яшчэ колькі цытат з выступу лідакі беларускіх дэмакратычных сілаў:
— Мы ўсё яшчэ тут: памятаем і шануем спадчыну нашых герояў. Нашая барацьба за самастойную дзяржаву і права беларусаў самастойна вызначаць свой лёс — гэта працяг таго вялікага шляху, які пачалі яны.
— Гэтая памяць, аднак, выходзіць за рамкі толькі нацыянальнай гісторыі. Паўстанне супраць царскага прыгнёту стала сімвалам супольнай барацьбы беларусаў, палякаў і літоўцаў. Гэтае адзінства нагадвае: нават у цяжкія часы мы знаходзім сілы для салідарнасці і агульнага супраціву.
— Мы праз стагоддзі застаёмся ўдзячнымі Кастусю Каліноўскаму і ўсім паўстанцам за смеласць і самаахвярнасць. І мы ведаем, што нашыя нашчадкі будуць гэтак жа ўдзячныя ўсім беларусам, што працягваюць змагацца за агульную будучыню, свабоду і мір.
Читайте еще
Избранное