Мабыць, кожнаму свой шлях да свабоды наканавана прайсьці асобна. Усё ж індывідуалізм і ў гэткім абліччы — ня самы горшы кірунак да яе. Можа, не найлепшы, але і не найгоршы, — у аснове кожнай калектыўнай свабоды ляжыць свабода індывідуальная. Што да мяне, дык пэўне мой лёгас пэсымістычны, хаця мая душа прагне аптымізму. Як некалі пісала вялікая Лэся Украінка: «Без надіі таки сподіваюсь»…
Доўгая дарога Васіля Быкава. Дадому і да сябе
«Мабыць, кожнаму свой шлях да свабоды наканавана прайсьці асобна». 100-годдзю народнага пісьменніка прысвячаецца.
«Салідарнасць» завяршае цыкл публікацый, прысвечаных 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Тым, хто хоча глыбей даведацца пра жыццёвы і творчы шлях слыннага літаратара, раім звярнуць увагу на кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому».
Яе можна прачытаць на сайце Knihi.com. Альбо паслухаць на YouTube.
З’яўленню гэтай кнігі Васіль Быкаў абавязаны свайму сябру Алесю Адамовічу, які ў свой час угаварыў яго запісаць успаміны на дыктафон. Пра ўсё — дзяцінства, сям’ю, вучобу і ліхалецце вайны. Пра першыя крокі да літаратурнай славы і цэнзуру, пра грамадскае жыццё ў першыя гады незалежнасці.
Тыя запісы і леглі ў аснову мемуараў Васіля Быкава, якія ён узяўся выкладаць на паперу напрыканцы жыцця.
Тыя ўспаміны сталі не толькі доўгай дарогай дадому, але і шляхам да сябе. У кнізе багата перажыванняў пра асабістае, пра тое, што пісьменнік дзесяцігоддзямі насіў у сабе.
Читайте еще
Избранное