Женщины

Еўфрасіння Полацкая: эмансіпаваная жанчына, за поспехам якой не стаяў мужчына

Яна была першай беларускай інфлюэнсеркай, трэндсэтэркай і блогеркай. У 920-я народзіны журналіст Радыё Свабода Дзмітры Гурневіч па-сучаснаму пераасэнсоўвае ўнёсак выбітнай дзеячкі нашай гісторыі.

  • Яна была эмансіпаванай жанчынай, за поспехам якой не стаяў мужчына. Яна адмовілася ад дынастычнага шлюбу і свядома засталася незамужняй, чайлдфры (бо пайшла ў кляштар).
  • Яна была эрудыткай. Цікавілася гісторыяй, рэлігіяй, прыродазнаўствам.
  • Яна была open minded. Будучы манахіняй, ведала паганскія замовы і заклёны.
  • Яна вяла экафрэндлі жыццё. Сціпла жыла ў манаскай келлі.
  • Яна актыўна карысталася новымі тэхналогіямі свайго часу – рукапіснымі кнігамі.
  • Яна стварыла адзін з першых беларускіх стартапаў – перапісвала рукапісныя кнігі. Стартап аказаўся паспяховым і па-сутнасці стаў франшызай. Па яе распаладэнні былі створаныя скрыпторыі — майстэрні, у якіх перапісваліся кнігі.
  • Яна была сацыяльнай справядлівай грамадзянкай, магчыма з левым уіхілам. Прыбытак ад продажу перапісаных кнігаў яна аддавала тым, хто быў у нястачы.
  • Яна была ментаркай і каўчам. Шмат інвеставала ў адукацыйныя праекты.
  • Яна адстойвала гендэрны баланс. Заснавала жаночы кляштар, а пры ім школу для дзяўчынак.
  • Яна не баялася свету і была мабільнай асобай, якая падарожнічала па свеце. Бывала ў Ерусаліме, Стамбуле.
  • Яна не хварэла на спыжавецтва і ёй быў чужы класавы падыход. Будучы дачкой князя і сваячкай імператараў Канстатынопаля, яна не вяла жыцця на паказ.
  • Яна была інклюзіўнаарыентаванай. Для будаўніцтва царквы ў Полацку запрасілі эмігранта-дойліда Васілька.
  • Яна была эстэткай. Па яе замове ювелір Лазар Богша стварыў крыж з золата, срэбра, з дыяментамі. Ён быў настолькі прыгожы, што расейцы яго скралі і хаваюць ужо 70 год.

Крута, што ў беларусаў на небе ёсць такая заступніца, як Еўфрасіння Полацкая.