Фотафакт. Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні
Лідар беларускіх дэмсіл далучылася да акцыі салідарнасці ў Вільні, прысвечанай ушанаванню памяці Рамана Бандарэнкі і ўсіх людзей, якіх закатаваў рэжым Лукашэнкі.
Ціханоўская выступіла з прамовай, падчас якой нагадала пра ахвяраў рэжыму і падзякавала ўсім беларусам, якія працягваюць змагацца:
— «Я выходжу», — такімі былі апошнія словы Рамана Бандарэнкі. Ён выйшаў, каб абараніць нашыя сімвалы. Каб спыніць гвалт дыктатуры. Каб мы з вамі маглі жыць у свабоднай краіне.
Раману быў толькі 31 год. Ён ахвяраваў сваё маладое жыццё для нас з вамі. Ён стаў беларускім героем — як і многія іншыя беларусы. Іх ахвяры былі не дарэмныя.
Пакуль гвалт дыктатуры не спынены, мы з вамі будзем працягваць выходзіць!
читайте также
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное