«Гэта тонкі сыгнал Захаду. Паглядзіце, апанэнтаў Пуціна забіваюць, а ў Беларусі галоўны апанэнт Лукашэнкі жывы»
Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч – пра тое, які мэсэдж адправіў рэжым заходнім краінам.
Зьяўленьне на інфармацыйным экране Віктара Бабарыкі — гэта тонкі сыгнал Захаду. Тут спроба згуляць на кантрасьце з Расеяй. Паглядзіце, маўляў, там галоўных апазыцыянэраў, апанэнтаў Уладзіміра Пуціна забіваюць: такі лёс напаткаў Барыса Нямцова, Аляксея Навальнага. Прычым апошні загінуў акурат перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў РФ.
А ў Беларусі напярэдадні выбараў галоўны апанэнт Лукашэнкі жывы, амаль здаровы, у новай робе, на ўтульнай канапе. Таму з намі можна размаўляць.
читайте также
Хоць Захад пакуль не рэагуе на гэтыя сыгналы, але яны працягваюцца. Афіцыйны Менск мае спадзеў, што нешта памяняецца, асабліва з прыходам да ўлады ў ЗША Дональда Трампа. І тады ўсе гэтыя раней не заўважаныя крокі могуць пайсьці ў залік.
читайте также
Читайте еще
Избранное