Лябедзька: «Ніводная краіна АДКБ не зрабіла заявы ў абарону тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі»

Анатоль Лябедзька, дырэктар Цэнтра «Еўрапейскі Дыялог» звярнуў увагу на выразную байкотную пазіцыю АДКБ, з нагоды пераносу ваенных дзеянняў на тэрыторыю аднаго з чальцоў хаўруса.

– Ужо другі тыдзень, як ЗСУ захопліваюць адзін за другім населеныя пункты РФ, – піша Лябедзька на Парламенцкім канале. – Але, заўважце, да гэтага часу, ніводная краіна АДКБ, з гэтай нагоды, не зрабіла аніякай, афіцыйнай заявы ў абарону тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі.

Ніхто не спяшаецца выконваць патрабаванні статута арганізацыі.

Нават Лукашэнка абмежаваўся міратворчымі ўсхліпамі ў межах медыйнай прасторы. АДКБ арганічна ўпісалася ў вобраз глуханямога сляпога.

Гэта яшчэ адно сведчанне, што АДКБ арганізацыя, дастаткова, штучная і мусіць толькі ствараць уражанне, што Масква мае свой ваенны, міжнародны хаўрус.

Па другое, гэта ўскоснае прызнанне, што, менавіта, Расія нясе поўную адказнасць за развязванне вайны і стварэнне новых выклікаў і пагрозаў для сістэмы бяспекі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.9(15)