Наста Дашкевіч: «Яшчэ адзін пакутлівы год па шыза, карцарах і ізалятарах. Яшчэ адзін год жыцця з вырваным сэрцам»
Наста Дашкевіч пракаментавала прысуд мужу:
– У тыдзень бацькоўскай любові, які адзначаецца ў краіне, мой муж, бацька 4-х маленькіх дзетак, атрымаў 1 год строгага рэжыму. Самы максімум.
За што фармальна па паперах? У рэальнасці, канешне, не гэта стала нагодай і прычынай. Але ў паперы паклалі: не выйшаў на прагулку, 1 раз з кімсці паразмаўляў, ляжаў на падлозе ў ізалятары пасля начнога змагання з холадам. За гэта мой муж атрымаў 1 год строгага рэжыму.
А дзеці атрымалі – яшчэ адзін год без бацькоўскай любові.
Я як магла рыхтавалася да гэтага «году». Але калі справа ў судзе разбілася ўшчэнт – у сэрца заклалася надзея, што можа хаця бы дадуць менш. Калі пракурор учора запрасіла год строгага – я маліла Бога, каб быў хаця бы іншы рэжым. Але не. Год строгага рэжыму. 1 дзень ізалятара за 1 дзень турмы.
Яшчэ адзін пакутлівы год па шыза, карцарах і ізалятарах. Яшчэ адзін год жыцця з вырваным сэрцам.
Читайте еще
Избранное