Навумчык: «Ключавая памылка аналітыкаў — меркаваць, што для Лукашэнкі жыцьцё даражэй за ўладу»

Публіцыст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык – пра тое, ці магчымы добраахватны сыход Лукашэнкі з улады.

– Як толькі набліжаюцца «выбары», пачынаюцца прагнозы, што Лукашэнка можа на іх і не пайсьці, – піша Навумчык. – Ключавая памылка аналітыкаў (большасьць якіх ня ведае Лукашэнку асабіста) — меркаваць, што для яго жыцьцё даражэй за ўладу.

Сяргей Навумчык

Не сумнявайцеся: Лукашэнка будзе «пераможцам» і ў 2025, і ў 2030, і ў 2035. Для яго ўлада — даражэйшая за жыцьцё, і аддасьць ён яе толькі ў момант спыненьня свайго фізычнага існаваньня.

Вось з гэтай бясспрэчнай аксыёмы і трэба выводзіць прагнозы і варыянты — ад інсульту ў лужы ўласнай мачы, як у Сталіна, да жорсткага «транзіту ўлады», як у Кадафі.