Сціпласць франтавіка: Васіль Быкаў і ягоныя ўзнагароды
100-годдзю народнага пісьменніка прысвячаецца.
Сярод мноства фотаздымкаў Васіля Быкава рэдка сустракаюцца кадры народнага пісьменніка з узнагародамі. Магчыма, гэта гаворыць пра ягоную сціпласць.
Між іншым, Васіль Уладзіміравіч быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга. Меў медалі «За баявыя заслугі» і «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», а таксама шэраг юбілейных медалёў.
Адно з самых вядомых фота Быкава з узнагародамі ў маі 1985 года зрабіў вядомы фатограф Яўген Коктыш. На тым фота аўтар ваеннай прозы стаіць каля мінскага Палаца спорта з іншым вядомым франтавіком — кампазітарам Яўгенам Глебавым.
Двух творцаў звязала не толькі франтавое мінулае. Глебаў напісаў музыку да экранізацыі і пастаноўкі аповесцяў Быкава «Трэцяя ракета» і «Сотнікаў».
1 верасня 2022-га на сустрэчы са студэнтамі і школьнікамі пра ўзнагароды Быкава нечакана загаварыў Лукашэнка. Ён прадэманстраваў зорку Героя Сацыялістычнай Працы, знак народнага пісьменніка Беларусі і ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. І заявіў, што нібыта сваякі пісьменніка прадавалі гэтыя ўзнагароды на барахолцы.
Пазней сваякі Васіля Быкава расказалі журналістам, што калі ўзнагароды і трапілі ў чужыя рукі, то гэта маглі быць махляры, якія, не выключана, выдалі сябе за музейных супрацоўнікаў.
Што б там ні было, а ўлады ў чарговы раз зняважылі памяць народнага пісьменніка, якому не давалі спакою і пры жыцці.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное