Я глыбока ўпэўнена, што ўся творчасць Васіля Быкава была дзеля будучыні Беларусі. Нам трэба было зразумець, што з намі адбывалася, мы павінны былі даць зразумець іншым народам свету, якім быў унёсак Беларусі ў агульную вялікую перамогу і ўвогуле ў чалавечую цывілізацыю.
Што ўлады казалі пра Васіля Быкава восем год таму
Сёння гэта гучыць як фантастыка. 100-годдзю народнага пісьменніка прысвячаецца.
Сёння гэта гучыць як фантастыка, але восем год таму МЗС Беларусі зладзіла выставу Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...» Так, яна была прымеркаваная да 75-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. І тым не менш, сярод здымкаў былі не толькі кадры еўрапейскіх гарадоў, у якіх пісьменніку праз ціск на радзіме давялося пражыць рэшту жыцця.
На выставе знайшлося месца і для фота народнага пісьменніка з рэдактарам «Радыё Свабода» Аляксандрам Лукашуком, з публіцыстам Сяргеем Навумчыкам і старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай. І нікога тады не бянтэжылі бел-чырвона-белыя сцяжкі на гарнітурах Быкава і Лукашука.
А якія словы прамаўляла на адкрыцці выставы намесніца міністра замежных спраў Алена Купчына — сёння, на фоне мілітарысцкай істэрыі і рэвізіі гісторыі іх палічылі б занадта смелымі:
— На маю думку, праўду перагледзець немагчыма. Праўда таму і праўда, што заўсёды застаецца такой, якой яна стала вядомая людзям. Але праўду мы павінны пераасэнсоўваць, мы павінны таксама, памятаючы аб тым, што з намі адбывалася, памятаючы аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, мы павінны падрыхтавацца да будучыні.
Каб разам будаваць новую будучыню Беларусі. Сёння ўжо казалі, што Васіль Быкаў заўсёды казаў пра еўрапейскасць Беларусі. Гэта значыць, што ён усё сваё жыццё, і нават у цяжкія дні вайны, глядзеў у будучыню. Таму памяць — гэта не толькі мінуўшчына. Для мяне памяць — гэта і будучыня.
Читайте еще
Избранное