Справу Рыка Крыгера разглядаў суддзя Алег Лапека. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала прадстаўніца Генеральнай пракуратуры Таццяна Гракун, паведамляе Вясна.
Алег Лапека ў 2021-ым годзе быў бестэрмінова прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда — адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка. У 2014 годзе ён быў ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу III ступені»
Таццяна Гракун пачынала кар’еру ў пракуратуры Мінскай вобласці і даслужылася там да старшага пракурора аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў. Пасля пачатку масавых рэпрэсій, яе павысілі і перавялі на пасаду пракурора ў Генеральную пракуратуру. У 2023-ім годзе Гракун падтрымлівала абвінавачванне «справе TUT.ВY». У траўні 2020 года яе ўзнагародзілі медалём «За бездакорную службу» III ступені.
Пазней Гракун трапіла ў санкцыйны спіс ЕС і Вялікабрытаніі.