Раней Ігара Шуканаваа вызвалілі, прыцягнуўшы да адміністрацыйнай адказнасці за так званы «распаўсюд экстрэмізму».
Праваабаронцам Гомельскай вясны стала вядома, што супрацоўнік лабараторыі інфарматыкі і сувязі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Ігар Шуканаў змешчаны ў Следчы ізалятар № 3 у Гомелі. Супраць яго заведзеная крымінальная справа. Сутнасць крымінальных абвінавачванняў пакуль невядомая.
Жорсткае затрыманне Ігара Шуканава адбылося 1 жніўня. Праз некалькі дзён відэа таго, як мужчыну карнікі выцягваюць са службовага УАЗа, кідаюць тварам на асфальт і, націснуўшы каленам на галаву, надзяваюць кайданкі, выклалі ў тэлеграм-каналы, звязаныя з карнымі органамі.