Комментарии

Наталья Север

Тышкевич: «Полет такого дрона над вашей территорией – опасность. Полет такого дрона над вашим поселением – тройная опасность»

Аналитик Украинского института будущего Игорь Тышкевич — про вероятность сбития дронов над территорией Беларуси.

Ночью 29 августа, вероятно, истребитель ВВС РБ впервые предпринял попытку уничтожить реальную военную цель в беларусском небе — российский дрон-камикадзе типа «Шахед», сообщил Беларускі Гаюн.

В подтверждение канал приводит информацию о том, что около 4 часов утра в Ельском районе Гомельской области слышали не менее двух взрывов и наблюдали яркую вспышку в небе.

Игорь Тышкевич

Несмотря на то, что никаких подтверждений официального Минска не последовало, аналитик Украинского института будущего Игорь Тышкевич допускает вероятность произошедшего.

— Эта информация заставляет задуматься о том, а будут ли сбивать российские «Шахеды» над территорией Беларуси, ведь, на первый взгляд, парадоксальна сама постановка вопроса, потому что Россия — союзник Беларуси, — рассуждает Тышкевич на своем канале.

В качестве возможных сценариев он рассматривает и известный в истории «манёвр Маннергейма», благодаря которому в 1944 году финны сохранили свою независимость.

Правда, в случае с Лукашенко такой сценарий может иметь несколько другую мотивацию.

— Естественно, Лукашенко — не Маннергейм. Для финнов это был вопрос сохранения государства, для самого маршала Маннергейма — вопрос именно патриотизма.

Для Лукашенко на первом месте стоит вопрос сохранения своей власти. Это немного другое. И все-таки, с точки зрения удержаться, такое возможно.

Если мы говорим о «маневре Маннергейма», то для Лукашенко —это выбор момента, когда можно кинуть своего союзника. Наиболее реально такое, условно, за пять секунд до часа «Ч». Другими словами, буквально в последний момент, когда, допустим, уже начались переговоры, и у России нет сил быстро ответить.

Пока такой момент далеко, поэтому в ближайшее время, даже если в Беларуси будут сбивать дроны, об этом громко говорить не будут. А вот чем ближе будут просматриваться переговоры, тем активнее будут заявления Лукашенко, — считает Тышкевич.  

Узнали у эксперта о реакции украинской стороны на подобные инциденты, а также о том, какая опасность может угрожать беларусам, если дроны реально начнут сбивать над их домами.  

— Такі дрон нясе ад 50 і болей кілаграм выбухоўкі, — заметил аналитик в экспресс-комментарии «Салідарнасці». — Таму калі ён трапіць у звычайны прыватны дом, то дом знікне.

Дакладна, пралёт такога дрона над тваёй тэрыторыяй — гэта ўжо небяспека. Пралёт такога дрона над тваім населеным пунктам — гэта патроеная небяспека для грамадзян.

Я жыву пад Кіевам і мы ўжо ведаем, што супрацьпаветраная абарона працуе нармальна, але ўсё адно мясцовыя разумеюць, што дроны — гэта латарэя. І калі ты пад іх патрапіш, то пытанне — ці застанешся ты жывы.

— І ўсё ж вы лічыце, што Лукашэнка можа аддаць загад збіваць расійскія дроны. А ці ведае ён пра наступствы?

— У яго свая матывацыя. Так, дрон можна ціхенька збіць і ціхенька ж пакамунікаваць з Расіяй кшталту «не лятайце». Але ёсць і другі варыянт, калі з гэтага зрабіць камунікацыйную стратэгію.

Я ўжо бачу каментары ўкраінскіх вайсковых экспертаў, нават без заявы афіцыйнага Мінска, яны пачалі параўноўваць, маўляў, у Польшчы не збівалі, а ў Беларусі збілі.

Гэта пэўным чынам працуе на стварэнне пазітыўнага іміджу для беларускіх уладаў. Натуральна за кошт пары дронаў немагчыма вярнуцца ў 2019 год, але выйсці з яўнага негатыву тэарэтычна магчыма.

Тут можна нават гучна заявіць, што беларуская СПА выступіла шчытом перад украінцамі, не далі праляцець праз сваю тэрыторыю. І тады хваля пазітыву будзе яшчэ больш.

У такую гульню Лукашэнка хутчэй за ўсё будзе гуляць у двух выпадках. Альбо калі будзе дамоўленасць з Расіяй аб нейкіх палітычных механізмах, альбо калі будзе палітычная мэтазгоднасць дыстанцыявацца ад Расіі і ў той не будзе сіл і сродкаў, каб хутка адрэагаваць.

— Але ўжо зараз ёсць сумненні, што тыя сродкі і сілы ёсць.

— Так, Курск цудоўна гэта дэманструе. Зараз наогул часта згадваюць словазлучэнне «чырвоныя лініі». Дэ-факта ідзе акупацыя расійскай тэрыторыі, і Лукашэнка бачыць, што РФ адрэагаваць хутка не можа.

— Пры гэтым вы сцвярджаеце, што ён баіцца Крамля.

— Баіцца, але паралельна з тым бачыць, што вольных сіл там не так багата. Ён будзе баяцца і на рашучы крок пойдзе толькі тады, калі ўбачыць, што слабасць Расіі — абсалютна відавочная.

Напрыклад, змадэлюйце сітуацыю: у Расіі — тактычная параза, у выпадку мірных перамоў Беларусь павінна адысці да яе. І раптам за пяць хвілін да пачатку перамоў збіваецца дрон і, можа, яшчэ нейкі расійскі генерал арыштоўваецца на тэрыторыі Беларусі. І як да гэтага паставяцца ўкраінцы?

— Думаеце, іх так лёгка будзе пераканаць у зваротным пасля ўсяго, што зрабіў Лукашэнка?

— Ён не стане сябрам, але ён стане тым, хто выгадны. Ці верагодны такі сцэнар? Напярэдадні на нарадзе з настаўнікамі ён прагаворваў, што яго пераконвалі выступіць супраць Расіі, і казаў пра немагчымыя варыянты на 99%.

Аднак калі ты верны свайму саюзніку — гэта 100%. Адкуль узяўся гэты адзін адсотак? Лічу тое агаворкай па Фрэйду. Ён дапускае нейкія магчымасці.

Але не скажу, што такі сцэнар верагодны зараз. Сёння зарана.

Зараз хутчэй за ўсё, паўтару, калі і будуць збіваць, то ціхенька, адпрацоўваючы сістэму супрацьпаветранай абароны. Калі тое пацвердзяць, то гэты дрон збілі знішчальнікам.

Але ў нас ёсць досыць моцная сістэма радыёэлектроннай барацьбы. Наступны этап, калі яны паспрабуюць перахапіць сігнал, каб пасадзіць гэты дрон дзесьці пасярод чыстага поля.

Таксама дрон можна збіць зенітна-ракетным комплексам. Яшчэ адзін варыянт — гэта лазерная сістэма збіцця беспілотнікаў, якую зараз распрацоўваюць. Яе таксама можна выпрабаваць.

— Але ж якім бы не было тэхнічнае рашэнне, самае страшнае, што пры гэтым ёсць рэальная небяспека для насельніцтва.

— Канешне. Калі ва Украіне гэта даўно пытанне жыцця і смерці, і ў нас доўга вучыліся, у тым ліку сістэме перахопу, то-бок дзе можна збіваць дроны, каб яны не падалі на жылыя кварталы.

І тое здараецца, што падаюць абломкі і перыядычна ёсць параненыя і пашкоджанні.

Таму гэта цынічна, але з пункту гледжання практыкі ўкраінская сістэма ПВА мае такую практыку кожны дзень. А беларуская не мае і можа скарыстацца момантам для адпрацоўкі.

Але так, тут кошт памылкі — у тым ліку здароўе і жыццё сваіх грамадзян.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.6(7)