Ваенны аналітык: «Людзі, якія развешвалі на дрэвах абломкі, не маюць уяўлення, як збіваюцца беспілотнікі»

Іван Ступак — пра «збітыя дроны» і перакідванне беларускіх войскаў на мяжу з Украінай.

Днямі Александр Лукашэнка распавёў пра нібыта збітыя беларускай супрацьпаветранай абаронай дроны, якія заляцелі ў паветраную прастору Беларусі з Украіны. А Мінабароны даручыў «узмацніць групоўкі войскаў» на тактычных накірунках, то бок каля беларуска-украінскай мяжы.

Аднак большасць аналітыкаў мяркуе, што гэтая рыторыка тлумачыцца гульнёй на расійскую аўдыторыю, якая шукае вінаватых у прарыве ўкраінскіх сіл у Курскую вобласць. А ці былі наогул дроны?

Фота dialog.ua

— Давайце гэтую сітуацыю «есці па частках», — прапануе эксперт Украінскага інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак у эфіры Еўрарадыё. — Дыктатар Лукашэнка заяўляе, што ўкраінскія беспілотнікі ляцелі чарадой у напрамку Касцюковічаў і там былі збітыя. Гучыць нібыта лагічна і выклікае пытанні: што гэта Украіна робіць, што сабе дазваляе?

Паводле Лукашэнкі, частку беспілотнікаў збілі сіламі авіяцыі, а таксама падцягнулі сістэму залпавага агню. Аднак калі б Беларусь змагла збіць украінскі беспілотнік сістэмай залпавага агню — імаверна, Лукашэнка мог бы атрымаць Нобелеўскую прэмію, як Рамзан Кадыраў, бо гэта насамрэч нонсенс і такога яшчэ ніхто не рабіў.

А што да той часткі беспілотнікаў, якая нібыта была збітая над РФ — у той дзень Расія нічога не паведамляла пра знішчаныя беспілотнікі ў тым раёне.

Пры тым рэшткі збітых апаратаў у Беларусі шукалі на невялікай плошчы ажно двое сутак, і только ўчора ўвечары прапагандысцкія тэлеграм-каналы распаўсюдзілі відэа з абломкам, што вісяць на дрэвах, ляжаць на зямлі і г.д.

Але ж ёсць нюанс: людзі, якія развешвалі на дрэвах тыя абломкі, не маюць уяўлення, як збіваюцца беспілотнікі — тыя не застаюцца на дрэвах, яны падаюць на зямлю і выбухаюць, на відэа з рэальнымі кадрамі збіцця бачна, што рэшткі ўсе абгарэлыя. А тут на кадрах нават сухая трава не абпаленая. У мяне складаецца ўражанне, што гэтыя фрагменты былі прывезеныя зусім з іншай лакацыі і раскіданыя — гэта поўная імітацыя і поўная лажа.

Што да гучных заяў пра ўзмацненне вайсковай групоўкі і перакідванне зброі і тэхнікі да беларуска-польскай мяжы — станам на ранак 12 жніўня, адзначае Іван Ступак, памежная служба Украіны ніякіх перамяшчэнняў беларускай вайсковай тэхнікі не зафіксавала.

Як на маю думку, гэта выглядае спектаклем, блефам, што мае на мэце прымусіць нервавацца ўкраінскі Генштаб і асабіста прэзідэнта Зяленскага, а таксама прымусіць зняць частку альбо ўсе ўкраінскія войскі з Курскай вобласці і адвесці зноў на мяжу з Гомелем і Мазыром, як тое было да ліпеня 2024 года.

Гэта дало б расіянам выйграць час і скарыстаць пэўныя магчымасці.

На карысць тэзісу, што гульня мускуламі беларускага правіцеля ёсць толькі пастаноўкай на публіку, паказваюць і іншыя акалічнасці, мяркуе эксперт:

— Нават калі ўявіць, што Украіна выкарыстала паветраную прастору Рэспублікі Беларусь для запуску беспілотніка, — як правіла, выклікаецца пасол у МЗС, і таму робяць наганяй, уручаюць ноту пратэсту. Але каб адразу на адзін-два беспілотнікі выганялі танкі, людзей, тэхніку і ўзбраенне — гэта выглядае, паўтаруся, менавіта спробай нагнаць страху на ўкраінскае камандаванне, каб тое прыбрала войскі з Курскай вобласці.

Але пакуль што ўсур’ёз ва Украіне патэнцыйную вайсковую пагрозу з боку Беларусі не разглядаюць. Усе разумеюць, што Лукашэнка блефуе, бо яму зараз не да таго (згадаем, у тыя дні ён займаўся аграрнымі пытаннямі, яму падаравалі працоўны штодзённік з 1987 году і ён ударыўся ў настальгію па каровах, свіннях, макусе і г.д.), і пра вайну яму было гаварыць цалкам нязручна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(31)

Читайте еще

Война, 15 ноября. Одесса под ударом. Жители курского села – Путину: «Просим вас закончить эту проклятую войну, которая унесла много невинных жизней». Z-блогеры бьют тревогу

Война, 14 ноября. Прощание с Еленой Кулик и тремя ее детьми в Кривом Роге. Генсек НАТО: только Украина может решать, когда начинать переговоры с Россией

Война, 13 ноября. Генштаб Украины: россияне попытались прорвать оборону ВСУ на Купянском направлении, их разгромили. Кто мародерствует в Курской области

Война, 12 ноября. Глаза отца, потерявшего семью. В Кривом Роге от ракетного удара погибли мама и ее трое детей, младшей — два месяца. Дуда отказался от «семейного фото» из-за Лукашенко

Война, 11 ноября. В Кривом Роге разрушен подъезд с первого по пятый этаж. Не меньше 6 «шахедов» за ночь залетели в Беларусь. О чем Байден попросит Трампа

Так выглядит жизнь в Авдеевке после прихода «русского мира»