Бралі шматмільённыя гранты ў Эўразьвязу (ён амаль паверыў у чарговую беларускую лібэралізацыю!) — на памежную інфраструктуру, на дарогі. Парабілі гэтыя беларускія дарогі, усходнія турысты езьдзілі й захапляліся. Ніхто ня думаў, што ўсё гэта — на варожыя эўразьвязаўскія грошы!
Вольскі: «Галоўнае — з рэальных захадаў не саскочыць зноў у занепакоенасьць і заклапочанасьць»
Дзяржава ніколі не баялася ўжываць скрайнія захады — яна была ўпэўненая: ёй такімі самымі скрайнімі захадамі ніколі не адкажуць.
Так было больш за 20 гадоў таму, калі зніклі беларускія апазіцыйныя палітыкі. Еўропа тады толькі выказала крайнюю заклапочанасць. А што адбываецца цяпер? Якія захады робяць еўрапейскія палітыкі? І ці магчыма зварухнуць нешта ў беларускай дзяржаўнай машыне? Ці яна ўжо зварухнулася? Разважае Лявон Вольскі на Budzma.org.
Калісьці быў надзвычай папулярны афарызм Жырыноўскага: «Беларусь уратуе толькі снайпэр». Усе, сьмеючыся, паўтаралі гэты выраз, але, як высьветлілася, Беларусь — ня Злучаныя Штаты.
Сьмешны выраз застаўся проста наборам словаў. А вось дзяржава не пабаялася ўжыць «скрайнія захады» да апазыцыйных палітыкаў. І гэтыя палітыкі зьніклі. Ужо болей за дваццаць гадоў таму.
Дзяржава ніколі не баялася ўжываць скрайнія захады — яна была ўпэўненая: ёй такімі самымі скрайнімі захадамі ніколі не адкажуць. Ані ейныя грамадзяне, ані іншыя дзяржавы. Не наважацца!
Як усё пачыналася
Памятаеце, як усё пачыналася? Дэпутаты Вярхоўнага Савету йдуць на скрайнія захады — галадоўку ў зале паседжаньняў. Яны лічаць, што гэты захад прымусіць іхнага апанэнта — прэзыдэнта — пайсьці на саступкі.
Для тых дэпутатаў-дэмакратаў скрайнія захады — гэта галадоўка ў залі парляманту, а для прэзыдэнта сілавы разгон гэтае акцыі — гэта яшчэ далёка ня скрайні захад.
Пабіць-пашкамутаць галадоўнікаў і выкінуць з будынку Вярхоўнага Савету! Ну, так, гэта незаконна. Так, нецывілізавана. Але закон, мараль і цывілізаванасьць — гэта стрымлівальныя фактары для дэпутатаў-дэмакратаў, але не для іхнага апанэнта. Для яго любыя сродкі добрыя, каб толькі ў выніку добра было яму.
Эўропа выражае заклапочанасьць
Цяперашняя РБшная ўлада ад самага пачатку дэманстратыўна ігнаравала ўсялякія міжнародныя стандарты, пагадненьні, пісаныя ды непісаныя правілы. Каб было ўсім ясна, што калі што, дык ніякіх цывілізаваных, маральных і іншых прынятых у дэмакратычным сьвеце межаў для яе не існуе. Каб баяліся! Як, ведаеце — маленькі сабачка, але можа ўкусіць да крыві, лепей яго не кранаць.
Потым згарнулі лібэралізацыю, пазабівалі, пасаджалі, затэрарызавалі ўласнае насельніцтва — паводле міжнародных стандартаў такой агрэсыўнай дзяржаве грошы на дарогі і памежжа вылучаць не выпадае — згарнуліся і гэтыя эўрапейскія гранты. Пры гэтым Эўропа была надта заклапочаная сытуацыяй — маўляў, вельмі шкада, але даводзіцца йсьці на скрайнія захады...
Атрымайце мігрантаў у адказ!
Адказ быў па-за межамі дабра і зла. Маўляў, згарнулі гранты на памежную інфраструктуру — атрымайце мігрантаў! Раней мы іх не пускалі, а цяпер будзем яшчэ й заахвочваць, калі трэба, дык і ўзброім!
І вось — дзясяткі тысячаў мігрантаў зь беларускімі й расейскімі візамі штурмуюць межы нашых заходніх суседзяў. А што вы нам зробіце? Выразіце заклапочанасьць? Альбо ганіце грошы, альбо будзе ў вас вечная мігранцкая праблема!
Ясна, што да такіх рэчаў на Захадзе былі не гатовыя. Доўга думалі, што рабіць, раіліся. Пазачынялі памежныя пераходы, але кіраўніцтва РБ ўпэўнена камэнтавала: «Ой, што там яны паперакрывалі, хутка зноў адчыняць, немцы ім не дазволяць, бо трэба ж перасоўваць грузы туды-сюды».
Для гэтага РБшнага кіраўніцтва немагчыма ўявіць, што можа быць нейкая супраца «на роўных» — не, мусіць абавязкова быць субардынацыя, нехта галоўны, а нехта падначалены. Вось немцы — галоўныя. А гэтыя — іхныя сатэліты. Як у нас з Расеяй.
І дайшло да таго, што мігранты забілі польскага памежніка.
Нечаканы ход
І вось тут пачалося тое, чаго ніколі не было за доўгія дзесяцігодзьдзі супрацьстаяньня беларускае аўтакратыі з краінамі Захаду!
Польскі прэзыдэнт ляціць у Кітай і гаворыць таварышу Сі, што Польшча сур’ёзна падумвае пра тое, каб празь мігранцкі крызыс наогул перакрыць мяжу — і для тавараў у тым ліку. Раней — дыктатура дыктатурай, прыгнёт прыгнётам, а гандаль ішоў вельмі сабе спрытненька. А тут — нечаканы ход!
Для ілюстрацыі таго, што ўсё гэта не пустыя словы, палякі на некалькі гадзінаў паралізуюць працу чыгуначнага вузлу, празь які раней бесьперапынна перасоўваліся тавары. І з Кітаю ў тым ліку. Ды чаго там, большасьць гэтых тавараў была з Кітаю!
Ясна, што такіх захадаў беларускія ўлады не чакалі. «На што там, — думалі яны, — гэтыя бесхрыбетныя лібяралы здольныя? Адно толькі заклапочанасьць выражаць. Ня тое, што мы — рашучыя, энэргічныя, гатовыя на любыя «скрайнія захады»!».
Але рэчаіснасьць — вось яна! — даюць зразумець, што могуць рэальна перакрыць мяжу! Ці пойдуць да канца — невядома, але хто іх ведае? А раптам? А злаваць Кітай — гэта вам не жарцікі, можна і атрымаць у плечы!
Справа была ў гэтых «скрайніх захадах»
І тут у дзяржаўнай машыне РБ нешта млява, але заварушылася. І мігранты ўжо ня так пруць, як раней, і кіраўнік МЗС нешта там плявузгнуў, маўляў, давайце разам вырашаць сытуацыю на мяжы. А чаго ж вы ўсе гэтыя 4 гады не хацелі разам яе вырашаць? А як дайшло да рэальнае пагрозы — дык чамусьці захацелася?
Бачыце, справа была ў гэтых «скрайніх захадах». Калі найвялікшай пагрозай быў «неўязны сьпіс у Эўропу і ЗША», дык і рабілі сабе, што хацелі, і плявалі на ўсе законы й пагадненьні, а цяпер дык заварушыліся. І некаторых палітвязьняў адпусьцілі, і рыторыка памякчэла. Чым больш жорстка зь імі, тым болей плёну. Яны ж разумеюць адно мову сілы. Адчуваюць, калі патыхае скрайнімі захадамі.
І калі так пойдзе, дык і Пачобута неўзабаве адпусьцяць з палону.
Галоўнае — з рэальных захадаў не саскочыць зноў у занепакоенасьць і заклапочанасьць.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное