Гісторыя паходжання прозвішча Васіля Быкава тыповая для жыхароў колішняй Расійскай імперыі. Пісьменнік паходзіў з сялянскага роду, у ягонай біяграфіі згадваецца Лук’ян Бык, селянін, які жыў у другой палове XVIII ст.
Лічыцца, што менавіта ён мог стаць першапасяленцам вёскі Бычкі, што на Ушаччыне. Сама назва вёскі кажа пра магчымую мянушку Быкоў.
Вядома, што сем’і Лук’янавых сыноў Аўласа і Фадзея былі прыгоннымі маёнтка Слабодка, што належаў памешчыку Штромбергу.
Янка Мацееў Бык, унук Аўласа, верагодна, быў прадзедам Быкава. Ягонае імя згадваецца ў інвентары за 1845 год.
— Другі дзед быў селянін-адыходнік, сезонна рабіў на прамысловых прадпрыемствах у Курляндыі, там жа пад канец жыцця выбіўся ва ўпраўляючыя цагельнага завода, — згадваў продка Васіль Уладзіміравіч у «Доўгай дарозе дадому».
На мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў прозвішча продкаў народнага пісьменніка было русіфікаванае — Быкі сталі запісвацца Быкавымі. Не выключана, што першым змененае прозвішча атрымаў бацька Быкава Уладзімір Хведарвавіч, народжаны ў Бычках у 1888 годзе.
Читайте еще
Избранное