Як Васіль Быкаў увекавечваў у сваіх творах тых, з кім сябраваў і каго недалюбліваў
100-годдзю народнага пісьменніка прысвячаецца.
Пра гэтую асаблівасць дзесяць год таму Радыё Свабода расказаў Вітольд Іваноўскі, які працаваў з Васілём Быкавым у Гродне з 1964 па 1976 год.
Іваноўскі быў уласным карэспандэнтам газеты «Звязда» па Гродзенскай вобласці, Быкаў працаваў у «Гродненской правде». Абое у свой час служылі на Далёкім Усходзе ў складзе 47-й арміі, што і стала нагодай для завязвання кантактаў.
Як прыгадваў Іваноўскі, Быкаў часам даваў станоўчым героям сваіх твораў прозвішчы людзей, якія яму імпанавалі. Напрыклад, героем аповесці «Дажыць да світання» стаў лейтэнант Іваноўскі. На думку Вітольда Уладзіміравіча, Быкаў пазычыў для гэтага менавіта ягонае прозвішча.
Паводле той самай логікі падбіраліся і прозвішчы для некаторых адмоўных герояў. Іх прататыпамі рабіліся сапраўдныя людзі, якія па нейкіх прычынах не падабаліся пісьменніку.
— Вось там быў паліцыянт Стась. А гэта быў карэспандэнт радыё Станіслаў Б. Ён пазычыў у Быкава грошы і доўга не аддаваў. Казаў: лічыць, што я багаты і мне аддаваць не трэба... Ён не любіў гэтага — калі хто пазычыць і не аддае, — казаў Вітольд Іваноўскі.
Па яго словах, Рыбаку з аповесці «Абеліск» (адкуль і вышэйпамянёны паліцыянт Стась — С.) трапілася прозвішча аднаго з карэспандэнтаў радыё: «Ні тое, ні сёе. Неаўтарытэтны як журналіст, як чалавек».
Тут варта прыгадаваць пра экранізацыю «Сотнікава», ролю Рыбака ў якой выканаў Уладзімір Гасцюхін. Ён дагэтуль лічыць, што абавязаны ёй сваім наступным поспехам у кіно. Але пры гэтым працягвае паліваць брудам аўтара аповесці да сёння.
Выглядае, што Васіль Быкаў не памыліўся двойчы.
Читайте еще
Избранное